Старая авторизация на сайте:

,

Select language for the SozhNews:

ИСПОЛЬЗУЙТЕ "ПОИСК ПО САЙТУ":
***— Название деревни или агрогородка
***— Фамилии нужных вам людей
и с определенной долей вероятности
можно обнаружить искомое на SozhNews

ПОИСК НОВОСТЕЙ SOZHNEWS ПО ДАТЕ

«    Июль 2018    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031 
Хиты просмотров SozhNews
File engine/modules/blockpro/block.pro.3.php not found.
Вопрос ребром...
Какие рубрики на сайте Вы читаете чаще?
Жизнь района
Культура
Общество
Криминал
Спорт
Читаю все


Показать все опросы
Есть повод?

Каждый день - праздник. Повод?


Праздники сегодня
 
SozhNews.info Архив
Июль 2018 (2)
Май 2018 (1)
Август 2016 (8)
Июль 2016 (75)
Июнь 2016 (85)
Май 2016 (75)
free counters


Яндекс цитирования

*** КАРТА ГОМЕЛЬСКОГО РАЙОНА

Рыночный курс валюты USD EUR RUR

ТОП ВИДЕО ГОМЕЛЬСКОГО РАЙОНА

Зарегистрируй лодку, потом плавай


День Физкультурника в Новой Гуте


Конкурс поваров в Романовичах


Парапланы над Зябровкой 2015


Обряд Сула в Марковичах


Кто самый ласковый зверь?


Чистка колодцев спецами ЖКХ


Частушки из Азделино


Полесский десант 2014 Зябровка


Забавные телята


Прыгнуть с парашютом в Гомеле 2



УЖАСНО ИНТЕРЕСНО И НЕИЗВЕСТНО

РАБОТА НЕ ВОЛК! ОТДЫХ 5 МИНУТ

Скоро сезон отпусков...


"Закон Фортуны"


ДЕЖУРНЫЙ АНЕКДОТ

Выдавая мою зарплату, банкомат недолго, но мелодично урчал. Успокаивал.

ТЕЛЕВИДЕНИЕ о газете "МАЯК"



Нашы маякі
У ліку лідэраў сельскагаспадарчай вытворчасці ў Гомельскім раёне заўсёды былі і застаюцца работнікі ААТ “Сцяг Радзімы”. Тут шчыруюць людзі самааданыя, у большасці сваёй добразычлівыя і такія ж са сваім адказным стаўленнем да даручанай справы. І напэўна, невыпадкова, што ёсць сярод іх тыя, хто па-праву трапляе на раённую Дошку гонару. Прынамсі, такой пашаны за вынікі работы ў 2014 годзе тут удастоены адразу 3 чалавекі.

Вядома, што тут нельга не заўважыць галоўнага агранома гаспадаркі Максіма Карнеенку. Ён, за час сваёй працы ў гаспадарцы, зарэкамендаваў сябе чалавекам, які добра ведае сваю справу. І гэта невыпадкова. У свой час Максім Віктаравіч скончыў Чырвона-Бярэжскі саўгас-тэхнікум. За плячыма акадэмія ў Горках Магілёўскай вобласці, а яшчэ — Акадэмія кіравання пры Прэздэнце Рэспублікі Беларусь. 12 год ужо працуе на сельскагаспадарчай ніве, А 11 гадоў непасрэдна ў ААТ “Сцяг Радзімы”. Тут жа і знайшоў сваю другую палавіну, ажаніўся. Летась у гаспадарцы дасягнулі добрых паказчыкаў менавіта ў раслінаводстве . Пры тым, што сярэдні бал глебы складае 23, ураджайнасць зерневых дасягнула амаль 31 цэнтнер на круг. Агульная вага выручкі ад рэалізацыі прадукцыі раслінаводства ў мінулым годзе тут склала 15,8 працэнта. Нарыхтоўка кармоў на адну ўмоўную галаву жывёлы дайшла летась да 33,8 цэнтнераў кармавых адзінак.

Нашы маякі Нашы маякі Нашы маякі


Не горшых паказчыкаў дасягае ў сваёй рабоце і Святлана Кавалёва. У ААТ “Сцяг Радзімы” яна працуе заатэхнікумам-селекцыянерам. Гэтую пасаду займае 6 гадоў. У свой час скончыла Гомельскі вучэбна-вытворчы комплекс “ПТВ-тэхнікум” Белкаапсаюза. Сама — мясцовая, ды і звязала свой лёс з роднай гаспадаркай. Муж працуе ў суседняй гаспадарцы — ААТ “Саўгас-камбінат “Сож” — машыністам помпавай станцыі. На выхаванні два сыны — Аляксандр ды Кірыл. Летась і пазалетась прызнавалася ў ліку лепшых заатэхнік-селікцыянер па Гомельскай вобласці. Сёлетняе дасягненне па выніках мінулага года лічыць справай усіх занятых у жывёлагадоўлі. Ды як можа быць інакш, калі тут працуюць людзі зацікаўленыя ў канчатковым выніку, тыя, хто сапраўды можа паказваць клас у рабоце і пры гэтым не забывацца пра галоўнае — заставацца прафесіяналам.

Па выхаду цялят, па прыплоду, па эфектыўнасці за 2014 год ААТ “Сцяг Радзімы” няма роўных у Гомельскім раёне. І тут немалая заслуга Святланы Валянцінаўны, разам з усёй жывёлагадоўчай службай. Тры гады таму пачалі займацца продажам племянной буйной рагатай жывёлы. Гэты працэс у гаспадарцы толькі пачынаюць. Але ўжо зараз разумеюць, што гэта перспектыўны і высокарэнтабельны накірунак дзейнасці. Пры адпаведным тэхналагічным падыходзе да справы можна разлічваць на добрыя вынікі. Зараз на 7 фермах у ААТ “Сц гРадзімы” утрымліваюць 5670 буйной рагатай жывёлы. З іх 2372 галоў дойнага статку.

Каб добра весці гаспадарку неабходна і зводзіць добра канцы з канцамі. Дэбіт-крэдыт ужо ў руках галоўнага бухгалтара ААТ “Сцяг Радзімы”. Валянціна Казак не без гордасці зазначае, што ўзровень рэнтабельнасці за мінулы год склаў 8 працэнтаў. І гэта паказчык, на які ў сённяшніх умовах могуць раўняцца многія. Да таго ж, тут своечасова забяспечваецца выплата зарплаты, няма пратэрміноўкі ў разліках за энерганосьбіты. Гэта галоўнае правіла, якога строга прытрымліваецца галоўны бухгалтар ААТ “Сцяг Радзімы”. Вось ужо чвэрць стагоддзя яна аддала сваёй рабоце.

Автор - А. Ромашов

Фото - Алексея Нарейко

Теги: Знамя Родины, Корнеенко, Ковалёва, Казак
Высказать мнение