Старая авторизация на сайте:

,

Select language for the SozhNews:

ИСПОЛЬЗУЙТЕ "ПОИСК ПО САЙТУ":
***— Название деревни или агрогородка
***— Фамилии нужных вам людей
и с определенной долей вероятности
можно обнаружить искомое на SozhNews

ПОИСК НОВОСТЕЙ SOZHNEWS ПО ДАТЕ

«    Сентябрь 2018    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
Хиты просмотров SozhNews
File engine/modules/blockpro/block.pro.3.php not found.
Вопрос ребром...
Какие рубрики на сайте Вы читаете чаще?
Жизнь района
Культура
Общество
Криминал
Спорт
Читаю все


Показать все опросы
Есть повод?

Каждый день - праздник. Повод?


Праздники сегодня
 
SozhNews.info Архив
Май 2018 (1)
Август 2016 (8)
Июль 2016 (75)
Июнь 2016 (85)
Май 2016 (75)
Апрель 2016 (105)
free counters


Яндекс цитирования

*** КАРТА ГОМЕЛЬСКОГО РАЙОНА

Рыночный курс валюты USD EUR RUR

ТОП ВИДЕО ГОМЕЛЬСКОГО РАЙОНА

Зарегистрируй лодку, потом плавай


День Физкультурника в Новой Гуте


Конкурс поваров в Романовичах


Парапланы над Зябровкой 2015


Обряд Сула в Марковичах


Кто самый ласковый зверь?


Чистка колодцев спецами ЖКХ


Частушки из Азделино


Полесский десант 2014 Зябровка


Забавные телята


Прыгнуть с парашютом в Гомеле 2



УЖАСНО ИНТЕРЕСНО И НЕИЗВЕСТНО

РАБОТА НЕ ВОЛК! ОТДЫХ 5 МИНУТ

Скоро сезон отпусков...


"Закон Фортуны"


ДЕЖУРНЫЙ АНЕКДОТ

Выдавая мою зарплату, банкомат недолго, но мелодично урчал. Успокаивал.

ТЕЛЕВИДЕНИЕ о газете "МАЯК"



За чысціню берагоў і вадаёмаў
У Беларусі завяршылася экалагічная акцыя, якая носіць назву “Чысты вадаём” Яна арганізавана рэспубліканскім дзяржаўна-грамадскім аб’яднаннем “Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў” і праводзілася ўжо трэці год запар. Акцыя “Чысты вадаём”, у першую чаргу, скіравана на экалагічнае выхаванне насельніцтва, прыцягненне ўвагі да праблемы забруджвання вадаёмаў, прывядзенне ў парадак тэрыторый вакол вадаёмаў напярэдадні адкрыцця масавага актыўнага адпачынку на прыродзе.

За чысціню берагоў і вадаёмаў


З 20 па 27 красавіка валанцёры, а таксама прадстаўнікі Міністэрстваў прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, лясной гаспадаркі, па надзвычайных сітуацыях, унутраных спраў, абароны, адукацыі, а таксама Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, БРСМ і непасрэдна супрацоўнікі РДГА “БТПР” выходзілі, каб супольна ачысціць ад смецця і бруду навакольную тэрыторыю берагоў вадаёмаў нашай краіны.

Не засталіся ў баку ад гэтай важнай справы і члены Гомельскай абласной арганізацыйнай структуры РДГА “БТПР”. Літаральна ва ўсіх раёнах рэгіёна адбыліся падобныя акцыі. У Гомельскім валанцёры таксама займаліся гэтай важнай экалагічнай работай. У прыватнасці, тэрыторыю ля старога рэчышча ракі Сож ля аграгарадка Новая Гута ачышчалі ад смецця мясцовыя школьнікі і навучэнцы спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву Гомельскага раёна.

— Наш абавязак — берагчы прыроду. І галоўнае, каб гэтую аксіёму засвоілі ўсе прадстаўнікі нашага пакалення, — гаворыць вучаніца Навагуцкай школы Марына Вадзянікава. — А мы сваім прыкладам і актыўным удзелам ў гэтай акцыі і падобных мерапрыемствах разлічваем прыцягнуць увагу ўсіх да праблемы экалогіі, чысціні і парадку родных мясцін.

— У нас ёсць з чым параўноўваць,— адзначае старшыня Гомельскай абласной арганізацыйнай структуры РДГА “БТПР” Сяргей Марчанка. — Калі тры гады таму мы вывозілі адсюль да 6 трактарных прычэпаў смецця, дык сёлета толькі адзін. Пэўна, не толькі наша работа тут робіць сваю справу. Мы заўважаем, што свядомасць людзей таксама мяняецца і смецціць становіцца ўжо моветон. Дарэчы, і колькасць неабыякавых людзей, якія падтрымліваюць такую нашу экалагічную ініцыятыву “Чысты вадаём”, з кожным годам павялічваецца. Сёлета ў Гомельскім раёне, напрыклад, прыбіраць берагавую лінію працягласцю 11,5 кіламетраў ля вадаёмаў каля Маркавіч і Новай Гуты выйшлі 126 чалавек. Хочацца ўсім ім таксама выказаць словы шчырай падзякі за тое, што адгукнуліся на наш заклік у справе навядзення парадку на рэках, вадатоках і азёрах нашай “сінявокай” Беларусі.

Паводле аператыўных дадзеных сёлета ў рэспубліцы ў ходзе акцыі “Чысты вадаём” агульнымі намаганнямі быў наведзены парадак на берагавой лініі працягласцю 1194 кіламетры, сабрана і вывезена 992 кубаметры смецця.

А эколагі, тым часам нагадваюць, што за несанкцыяніраванае стварэнне звалак, забруджванне навакольнага асяроддзя ў месцах адпачынку, і прыбярэжных зон парушальнікам прыродаахоўнага заканадаўства пагражае штраф у памеры да 30 базавых вялічынь.

Автор - Александр РОМАШОВ

Фото - прадастаўлена Гомельскай абласной арганізацыйнай структурай РДГА “БТПР”

Теги:
Высказать мнение