Старая авторизация на сайте:

,

Select language for the SozhNews:

ИСПОЛЬЗУЙТЕ "ПОИСК ПО САЙТУ":
***— Название деревни или агрогородка
***— Фамилии нужных вам людей
и с определенной долей вероятности
можно обнаружить искомое на SozhNews

ПОИСК НОВОСТЕЙ SOZHNEWS ПО ДАТЕ

«    Сентябрь 2018    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
Хиты просмотров SozhNews
File engine/modules/blockpro/block.pro.3.php not found.
Вопрос ребром...
Почему Вы зашли на наш сайт?
подписан (-а) на "Маяк"
удобнее узнавать новости из интернета
так, просто посмотреть
про меня написали


Показать все опросы
Есть повод?

Каждый день - праздник. Повод?


Праздники сегодня
 
SozhNews.info Архив
Май 2018 (1)
Август 2016 (8)
Июль 2016 (75)
Июнь 2016 (85)
Май 2016 (75)
Апрель 2016 (105)
free counters


Яндекс цитирования

*** КАРТА ГОМЕЛЬСКОГО РАЙОНА

Рыночный курс валюты USD EUR RUR

ТОП ВИДЕО ГОМЕЛЬСКОГО РАЙОНА

Зарегистрируй лодку, потом плавай


День Физкультурника в Новой Гуте


Конкурс поваров в Романовичах


Парапланы над Зябровкой 2015


Обряд Сула в Марковичах


Кто самый ласковый зверь?


Чистка колодцев спецами ЖКХ


Частушки из Азделино


Полесский десант 2014 Зябровка


Забавные телята


Прыгнуть с парашютом в Гомеле 2



УЖАСНО ИНТЕРЕСНО И НЕИЗВЕСТНО

РАБОТА НЕ ВОЛК! ОТДЫХ 5 МИНУТ

Скоро сезон отпусков...


"Закон Фортуны"


ДЕЖУРНЫЙ АНЕКДОТ

Выдавая мою зарплату, банкомат недолго, но мелодично урчал. Успокаивал.

ТЕЛЕВИДЕНИЕ о газете "МАЯК"



Как марковчане весну призывали
Как марковчане весну призывалиКак марковчане весну призывали


Напрыканцы мінулага тыдня ў гомельскім філіяле Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый прайшло фальклорнае свята «Гукаем вясну разам!». Да ўдзелу ў ім запрасілі і дзіцячы фальклорны калектыў ДУА «Маркавіцкі дзіцячы сад – сярэдняя школа» «Чарнабрыўцы» — дзяўчаты ў народных строях, прыгожыя, што тыя кветачкі, паказалі аўтэнтычны абрад гукання вясны.

Перад пачаткам свята яго арганізатары наладзілі майстар-клас па вырабу папяровых кветак. Сам абрад правялі на палянцы за ракой Сож. Рознакаляровымі кветачкамі дзяўчаты і хлопцы ўпрыгожылі абрадавае дрэўца, потым вакол яго карагоды вадзілі, песні-«вяснянкі» спявалі, у абрадавыя гульні ігралі, і, нарэшце, спалілі пудзіла на кастры…


Как марковчане весну призывалиКак марковчане весну призывали


— У нашай мясцовасці «вяснянкі» пачыналі спяваць на Благавешчанне, якое адзначаецца 7 красавіка, — расказаў кіраўнік калектыву «Чарнабрыўцы» Рыгор Ціханавіч Басаў. — Гэта вялікае хрысціянскае свята, падчас яго нават было паслабленне паста і забаранялася любая работа. Казалі, што ў гэты дзень «пціца гняздо не ўе, дзеўка косу не пляце».

Жанчыны, дзяўчаты і дзеці ў гэты дзень беглі ў дуброву (зараз гэтае месца ў ваколіцах Маркавіч называецца Дуброўкі), заводзілі танок (танец-карагод) і пачыналі пець «вяснянкі», тупацець, абуджаць зямлю ад зімовага сну, клікаць птушак.

Зімавалі, не спявалі, вясну дажыдалі.
Вясна, вясна, мая вясна,
А што ж ты нам дый прынесла?
Старым бабам па кіёчку,
А дзевачкам па вяночку: гу-у-у!

Как марковчане весну призывалиКак марковчане весну призывали


— Лічыцца, што за два дні да Благавешчання павінен прыляцець бусел — сімвал чысціні, шчасця і сямейнага дабрабыту, — працягваў далей расказваць Рыгор Ціханавіч. — Да Благавешчання забаранялася капаць зямлю. А пасля свята, на думку людзей, зямля абуджалася, і можна ўжо было пачынаць палявыя работы.

У час Вялікага паста адзначаецца хрысціянскае свята сарака мучанікаў Севасційскіх. У народзе яго называюць Соракі. Калісь у гэты дзень жыхары Маркавіч варажылі на трэсках, дровах, плоце, варылі 40 варэнікаў. Былі і незвычайныя варожбы-абрады — колькі вясной знойдзеш птушыных кублаў, напрыклад. Сэнс гэтага абраду быў, на дзіва, вельмі практычным: напярэдадні Вялікадня не хапала яек, а знойдзеныя ў птушыных гнёздах папаўнялі запас… А яшчэ «гушкалі птушак»: на вялікую посцілку выкладвалі печыва ў выглядзе птушак. Усе браліся за краі, прыгаворвалі-запрашалі крылатых з выраю вярнуцца, і падкідвалі ўверх печыва з посцілкі. Фокус быў у тым: падкінуць вышэй, ды не ўпусціць на зямлю.

Маркавіцкія дзяўчаты паказалі дзве гульні — «Падаляначку» і «Чыжыка», у якія калісьці гулялі іх бабулі і прабабулі. Пры гэтым у кожнай гульні быў свой прыпеў. Напрыклад, калі гулялі ў «Чыжыка», спявалі: «Чыжыку, чыжыку, пташка маленька, Скажы нам, скажы нам, як сеюць (расце, цвіце) мак? Вось так-так, вось так-так, так сеюць мак».

Застаецца дадаць, што дзіцячы фальклорны калектыў «Чарнабрыўцы» «трымае экзамен» на званне ўзорнага, і абрад гукання вясны стаў адным з заданняў. З якім маркавіцкія дзяўчаты справіліся на «выдатна»!

Ірына ГРАМЫКА

Фота аўтара





Теги: Марковичи, гуканне вясны, форльклор
Высказать мнение