Старая авторизация на сайте:

,

Select language for the SozhNews:

ИСПОЛЬЗУЙТЕ "ПОИСК ПО САЙТУ":
***— Название деревни или агрогородка
***— Фамилии нужных вам людей
и с определенной долей вероятности
можно обнаружить искомое на SozhNews

ПОИСК НОВОСТЕЙ SOZHNEWS ПО ДАТЕ

«    Ноябрь 2018    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930 
Хиты просмотров SozhNews
File engine/modules/blockpro/block.pro.3.php not found.
Вопрос ребром...
Какие рубрики на сайте Вы читаете чаще?
Жизнь района
Культура
Общество
Криминал
Спорт
Читаю все


Показать все опросы
Есть повод?

Каждый день - праздник. Повод?


Праздники сегодня
 
SozhNews.info Архив
Май 2018 (1)
Август 2016 (8)
Июль 2016 (75)
Июнь 2016 (85)
Май 2016 (75)
Апрель 2016 (105)
free counters


Яндекс цитирования

*** КАРТА ГОМЕЛЬСКОГО РАЙОНА

Рыночный курс валюты USD EUR RUR

ТОП ВИДЕО ГОМЕЛЬСКОГО РАЙОНА

Зарегистрируй лодку, потом плавай


День Физкультурника в Новой Гуте


Конкурс поваров в Романовичах


Парапланы над Зябровкой 2015


Обряд Сула в Марковичах


Кто самый ласковый зверь?


Чистка колодцев спецами ЖКХ


Частушки из Азделино


Полесский десант 2014 Зябровка


Забавные телята


Прыгнуть с парашютом в Гомеле 2



УЖАСНО ИНТЕРЕСНО И НЕИЗВЕСТНО

РАБОТА НЕ ВОЛК! ОТДЫХ 5 МИНУТ

Скоро сезон отпусков...


"Закон Фортуны"


ДЕЖУРНЫЙ АНЕКДОТ

Выдавая мою зарплату, банкомат недолго, но мелодично урчал. Успокаивал.

ТЕЛЕВИДЕНИЕ о газете "МАЯК"



В телевизионной передаче участвовали гомельские школьники
На тэлеканале “Беларусь-3” пастаянна трансліруецца перадача “Размаўляем па-беларуску”. І штотыднёва ў гэтай тэлегульні з ахвотай удзельнічаюць жыхары вобласці. Нядаўна “ля бар’еру” сустрэліся дзве каманды з Гомельскага раёна — вучні Маркавіцкага і Грабаўскага дзіцячых садоў – сярэдніх школ.

У склад каманды “Купалінкі” з Маркавіч увайшлі адзінаццацікласнікі Аляксандр Заранік і Вольга Каменюкова (капітан каманды) і дзевяцікласніца Валерыя Бірукова.

В телевизионной передаче участвовали гомельские школьники


Дарэчы, гэтая дзяўчына — ўраджэнка ўкраінскай вёскі Дабранка, аднак не першы год наведвае Маркавіцкую школу, дасканала валодае беларускай мовай, так, што нават вырашыла паспрабаваць свае сілы ў моўным спаборніцтве. Іх супраціўнікаў — каманду “Дыяменты” з Грабаўкі — прадстаўлялі старшакласнікі Вольга Башлакова, Аляксандр Шапавалаў і капітан каманды Дар’я Аўдзеенка.

В телевизионной передаче участвовали гомельские школьники


— Прыняць удзел у тэлегульні “Размаўляем па-беларуску” вельмі проста, — адзначае вядучая Алена Трацэнка. — Трэба сабраць каманду з трох чалавек, пакінуць заяўку на сайце тэлекампаніі, прайсці невялікі іспыт, і вось ужо вы — у студыі Гомельскага тэлецэнтра, дзе праходзяць здымкі перадачы з удзельнікамі з Гомельскай вобласці.

Так дзяўчаты і хлопцы з Маркавіч і Грабаўкі апынуліся ў студыі Гомельскага тэлецэнтра. Усё было незнаёмым, але цікавым, пазнавальным і захапляльным. Перад пачаткам — кароткі інструктаж, праверка дзейнасці кнопак, на якія трэба было націскаць як мага хутчэй, каб даць адказ, праверка мікрафонаў… І хоць здымкі занялі не менш гадзіны, сама гульня ў эфіры працігвалася менш 30 хвілін.

Першае заданне — “Прыгадваем” — адначасова крыжаванка і слайд: удзельнікам паказвалі малюнак і лінейку з ячэйкамі для літар. У першым спаборніцтве хуткасць павінны былі праявіць капітаны — менавіта яны націскалі на кнопкі пры веданні правільнага адказу. Школьнікам з Гомельскага раёна прапанавалі адгадаць такія словы, як кошык, акуляры, млын, вартаўнік і суніцы.

Падчас другога задання — “Перакладаем” — ўдзельнікі каманд змагаліся адзін на адзін: ім прапанавалі для перакладу слова, словазлучэнне і сказ. Тут таксама ўсё залежала не толькі ад ведаў, але і хуткасці. Трэцяе заданне пад назвай “Тлумачым” патрабавала хуткасці, але не рук, а розуму. Трэба было не толькі растлумачыць сэнс фразеалагізма, перакласці яго на рускую мову, а таксама скласці з ім сказ.

— Найбольш складаным для нас аказаўся конкурс “Працягваем”, — дзеліцца ўражаннямі Вольга Башлакова з Грабаўкі. — На жаль, мы не змаглі адгадаць песню, якую нам прапанавалі (як дзяўчынка карміла куранят), а вось з працягам верша беларускага паэта мы справіліся. Удзел у таклой гульні быў вельмі запамінальным вопытам, і барацьба была нялёгкай — каманда “Купалінкі” аказалася моцным праціўнікам. Але, нягледзячы на тое, што мы не перамаглі ў гульні, мы выйгралі ў іншым. Многія настаўнікі і вучні нашай школы глядзелі эфір, віншавалі з першым выхадам на тэлеэкраны, жадалі і ў далейшым быць моцнымі, каб пераадольваць усе цяжкасці. Адной з іх аказалася наша маруднасць, — усміхаецца дзяўчына, — бо, ведаючы правільны адказ, не паспявалі за праціўнікамі, якія хутчэй націскалі кнопкі…

Па выніках пяці конкурсных заданняў першынство засталося за камандай маркавіцкіх школьнікаў — 55 балаў супраць 37 у каманды “Дыяменты”.

— Мне, як вядучай, было вельмі прыемна, што дзеці і падлеткі цікавяцца роднай мовай і літаратурай, — расказвае Елена Трацэнка. — Спадабалася і тое, што дзяўчаты і хлопцы з Гомельскага раёна ганарацца сваёй малой радзімай, цікавяцца яе гісторыяй.

P.S. Застаецца дабавіць, што 2 мая, напярэдадні Дня работнікаў радыё і тэлебачання, у эфіры телеканала “Беларусь-3” у гульні “Размаўляем па-беларуску” прымаюць удзел каманды “Маяк” гомельскай раённай газеты і “Гузікі” Мазырскага тэлебачання.

Автор - Ірына ГРАМЫКА

Фото - прадастаўлена Маркавіцкай і Грабаўскай школамі

Теги:
Высказать мнение