Старая авторизация на сайте:

,

Select language for the SozhNews:

ИСПОЛЬЗУЙТЕ "ПОИСК ПО САЙТУ":
***— Название деревни или агрогородка
***— Фамилии нужных вам людей
и с определенной долей вероятности
можно обнаружить искомое на SozhNews

ПОИСК НОВОСТЕЙ SOZHNEWS ПО ДАТЕ

«    Июль 2018    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031 
Хиты просмотров SozhNews
File engine/modules/blockpro/block.pro.3.php not found.
Вопрос ребром...
Какие рубрики на сайте Вы читаете чаще?
Жизнь района
Культура
Общество
Криминал
Спорт
Читаю все


Показать все опросы
Есть повод?

Каждый день - праздник. Повод?


Праздники сегодня
 
SozhNews.info Архив
Июль 2018 (2)
Май 2018 (1)
Август 2016 (8)
Июль 2016 (75)
Июнь 2016 (85)
Май 2016 (75)
free counters


Яндекс цитирования

*** КАРТА ГОМЕЛЬСКОГО РАЙОНА

Рыночный курс валюты USD EUR RUR

ТОП ВИДЕО ГОМЕЛЬСКОГО РАЙОНА

Зарегистрируй лодку, потом плавай


День Физкультурника в Новой Гуте


Конкурс поваров в Романовичах


Парапланы над Зябровкой 2015


Обряд Сула в Марковичах


Кто самый ласковый зверь?


Чистка колодцев спецами ЖКХ


Частушки из Азделино


Полесский десант 2014 Зябровка


Забавные телята


Прыгнуть с парашютом в Гомеле 2



УЖАСНО ИНТЕРЕСНО И НЕИЗВЕСТНО

РАБОТА НЕ ВОЛК! ОТДЫХ 5 МИНУТ

Скоро сезон отпусков...


"Закон Фортуны"


ДЕЖУРНЫЙ АНЕКДОТ

Выдавая мою зарплату, банкомат недолго, но мелодично урчал. Успокаивал.

ТЕЛЕВИДЕНИЕ о газете "МАЯК"



Фестивали: "Грабовская интермедия" собирает друзей
У другі раз у вёсцы Грабаўка адбыўся вялізны фестываль, які сабраў аматараў народнай творчасці, тэатральнага майстэрства, музыкі і танцаў, рамеснікаў… Бо ў праграме святочнага мерапрыемства ўсе яны былі запланаваны.

Як і ў мінулы раз, на вялізнай пляцоўцы каля школы, побач са старажытным курганом, размесціліся майстры дэкаратыўна-прыкладной творчасці. На выставах-ярмарках свае вырабы прадставілі юныя і дарослыя жыхары Грабаўкі і іншых населеных пунктаў раёна.

Фестивали: "Грабовская интермедия" собирает друзейФестивали: "Грабовская интермедия" собирает друзей


Афіцэр у адстаўцы, педагог Зябраўскай сярэдняй школы Сяргей Равінскі ахвотна расказваў, як працуе з такім унікальным зараз, а раней вельмі папулярным матэрыялам, як бяроста. Аказваецца, з яе можна рабіць літаральна ўсё: ад куфэркаў і сундучкоў да чахлоў для... мабільнага тэлефона!

Фестивали: "Грабовская интермедия" собирает друзейФестивали: "Грабовская интермедия" собирает друзей


Асаблівай папулярнасцю карысталіся рады Грабаўскай школы. Настаўнікі і вучні прапанавалі гасцям свята разнастайныя рэчы. Ад музея водараў, адзінага ў рэспубліцы, — сашэ з араматычнымі травамі і невялікія шклянкі “Гарбата ад пана Фашча” (раней вёска Грабаўка з’яўлялася ўласнасцю польскага роду Фашчаў). Шкляначкі змяшчалі чорную гарбату з араматычнымі натуральнымі інгрэдыентамі — засушанымі мясцовымі раслінамі.

Фестивали: "Грабовская интермедия" собирает друзейФестивали: "Грабовская интермедия" собирает друзей


Цікавасць выклікалі выстава з музея хустак Грабаўскай школы, вышыванак настаўніцы нямецкай мовы гэтай жа школы, маладога спецыяліста Ганны Малашанка, а таксама Наталлі Барысевіч, мастака з Гомеля, якая робіць аўтарскія лялькі з пап’е-машэ.

Фестивали: "Грабовская интермедия" собирает друзейФестивали: "Грабовская интермедия" собирает друзей


Самыя шчырыя ўвагу і апладысменты заслужыла выступленне паэта-земляка, ураджэнца станцыі Цяруха Міхася Башлакова. Міхась Захаравіч прыехаў не адзін — разам з ім Грабаўку наведаў Генадзь Говар. Гомельскі творца, мастак, пэндзлю якога належыць афармленне некалькіх паэтычных зборнікаў Міхася Башлакова. Дарэчы, на свяце творчасці, якім стала “Грабаўская інтэрмедыя”, усе жадаючыя мелі магчымасць набыць новы паэтычны зборнік земляка”Музыка нязваная”, і Міхась Захаравіч кожнаму пакінуў аўтограф, выказваючы сваім чытачам-землякам шчырыя пажаданні.

Фестивали: "Грабовская интермедия" собирает друзейФестивали: "Грабовская интермедия" собирает друзейФестивали: "Грабовская интермедия" собирает друзей


Асноўныя дзеянні разгарнуліся на імправізаванай сцэне ля падножжа кургана. Згодна паданняў, такія курганы ў сядзібных маёнтках выкарыстоўваліся ў якасці тэатральных падмосткаў. Гэтую традыцыю аднавілі, і зноў у зацені старажытнай ліпавай алеі гледачы суперажывалі падзеям на “сцэне”.

Фестивали: "Грабовская интермедия" собирает друзейФестивали: "Грабовская интермедия" собирает друзейФестивали: "Грабовская интермедия" собирает друзей


А паказвалі ім п’есу “Паўлінка” педагогі і вучні Брылёўскай сярэдняй школы. Дарэчы, гэты спектакль брылёўскія артысты-аматары прадставілі на чарговым абласным конкурсе тэатральных і лялечных калектываў устаноў дадатковай адукацыі і сярэдніх школ вобласці. Сёлета у ім удзельнічалі 22 драматычныя гурткі і студыі і 8 тэатраў лялек. Журы адзначыла высокі ўзровень падрытоўкі ўсіх удзельнікаў.

Фестивали: "Грабовская интермедия" собирает друзейФестивали: "Грабовская интермедия" собирает друзей


Цудоўныя водгукі на конкурсе атрымалі і прадстаўнікі нашага раёна — артысты тэатральнай студыі “Равеснік” Брылёўскай сярэдняй школы, чыя пастаноўка атрымала ўзнагароду ў намінацыі “Лепшая сцэнаграфія”. Кіруе тэатральнай студыяй сацыяльны педагог школы Валянціна Лукашэвіч. Менавіта па яе прапанове была зроблена арыгінальная пастаноўка славутай купалаўскай “Паўлінкі” з удзелам настаўнікаў і вучняў школы. Каларытныя вобразы самай вядомай беларускай камедыі знайшлі выдатнае ўвасабленне ў выкананні артыстаў-аматараў.

Незабыўным для ўсіх было і выступленне сталічнага гурта “Літы талер”, які выканаў нямала мелодый, якія панавалі ў Сярэднявеччы, у тым ліку і танцавальных. Удзельнікі гурта паказалі ўсім прысутным, як танчыць сярэднявечныя танцы, і разам з гасцямі свята вадзілі адмысловыя карагоды. А музыкі з кожнай хвілінай паскаралі тэмп, так што пад канец танца ўсе кружыліся ў віхуры…

Фестивали: "Грабовская интермедия" собирает друзейФестивали: "Грабовская интермедия" собирает друзей


Другі адкрыты рэгіянальны фестываль “Грабаўская інтэрмедыя” паказаў, што цікавасць да такога роду святаў выклікае ўсё большую зацікаўленасць сярод жыхароў вобласці: на сёлетнім фесце, акрамя гамяльчан, былі госці з Мазырскага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі.

Застаецца дабавіць, што арганізатарамі і партнёрамі другога адкрытага фестывалю выступілі два аддзелы Гомельскага райвыканкама — адукацыі, спорту і турызму і ідэалагічный работы, культуры і па справах моладзі, Грабаўскі сельвыканкам, Грабаўскі дзіцячы сад – СШ, Прадстаўніцтва зарэгістраванага таварыства «Deutscher Volkshochschul Verband e.V.» (ФРГ) ў Рэспубліцы Беларусь. Дарэчы, пры падтрымцы апошняга адбыўся першы рэгіянальны фестываль у мінулым годзе.

Автор - Ирина ГРОМЫКО и Ирина ТРИПУЗОВА

Фото - Ирины ГРОМЫКО

Теги: Грабовка
Высказать мнение