Старая авторизация на сайте:

,

Select language for the SozhNews:

ИСПОЛЬЗУЙТЕ "ПОИСК ПО САЙТУ":
***— Название деревни или агрогородка
***— Фамилии нужных вам людей
и с определенной долей вероятности
можно обнаружить искомое на SozhNews

ПОИСК НОВОСТЕЙ SOZHNEWS ПО ДАТЕ

«    Ноябрь 2018    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930 
Хиты просмотров SozhNews
File engine/modules/blockpro/block.pro.3.php not found.
Вопрос ребром...
Какие рубрики на сайте Вы читаете чаще?
Жизнь района
Культура
Общество
Криминал
Спорт
Читаю все


Показать все опросы
Есть повод?

Каждый день - праздник. Повод?


Праздники сегодня
 
SozhNews.info Архив
Май 2018 (1)
Август 2016 (8)
Июль 2016 (75)
Июнь 2016 (85)
Май 2016 (75)
Апрель 2016 (105)
free counters


Яндекс цитирования

*** КАРТА ГОМЕЛЬСКОГО РАЙОНА

Рыночный курс валюты USD EUR RUR

ТОП ВИДЕО ГОМЕЛЬСКОГО РАЙОНА

Зарегистрируй лодку, потом плавай


День Физкультурника в Новой Гуте


Конкурс поваров в Романовичах


Парапланы над Зябровкой 2015


Обряд Сула в Марковичах


Кто самый ласковый зверь?


Чистка колодцев спецами ЖКХ


Частушки из Азделино


Полесский десант 2014 Зябровка


Забавные телята


Прыгнуть с парашютом в Гомеле 2



УЖАСНО ИНТЕРЕСНО И НЕИЗВЕСТНО

РАБОТА НЕ ВОЛК! ОТДЫХ 5 МИНУТ

Скоро сезон отпусков...


"Закон Фортуны"


ДЕЖУРНЫЙ АНЕКДОТ

Выдавая мою зарплату, банкомат недолго, но мелодично урчал. Успокаивал.

ТЕЛЕВИДЕНИЕ о газете "МАЯК"



Забяспечым механізатараў
Пасяўная кампанія ў раёне набірае тэмпы. Пры гэтым у кожнай гаспадарцы імкнуцца забяспечыць бесперабойны графік работы. І тут асаблівая ўвага надаецца харчаванню. Чалавек, які працуе ад цямна да цямна, у гэты час павінен быць забяспечаны менавіта гарачым харчаваннем. Так заведзена і ў ААТ “Сцяг Радзімы”.

Забяспечым механізатараў


Штодня тут на палеткі да абеду выязджае 2 аўтобусы, на якіх развозяць гарачыя абеды механізатарам. Толькі першых блюд тут рыхтуюць больш як 10 найменняў. Гэта каб не было паўтораў, гавораць у гаспадарцы, і кожнаму з механізатараў выпадала страва на свой смак ды густ. Дарэчы, кошт абеду ў ААТ “Сцяг Радзімы” абыходзіцца ў сімвалічныя 20 працэнтаў. Гэта прадугледжана адпаведным артыкулам, што ўтрымліваецца ў калектыўнай дамове паміж наймальнікам і прафсаюзнай арганізацыяй. Такая мера заахвочвання, безумоўна, спрыяе тэмпу сельскагаспадарчых работ, а яшчэ складае пэўную добразычлівую атмасферу ў калектыве.

Падчас пасяўной кампаніі тут рыхтуюць стравы для паўсотні хлебаробаў. Другі год шэф-поварам шчыруе Ганна Рыгораўна Чакрян. Яна тутэйшая, жыве менавіта ў Чарацянцы ужо 15 гадоў. У свой час скончыла Касцюкоўскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны прафесійны ліцэй. А таму да справы ставіцца з усёй сур’ёзнасцю і адказнасцю. Ды і з гарнірамі таксама імкнуцца не паўтарацца.

— Пюро з бульбы, каша рысавая, розныя макаронныя вырабы, грэчка, капуста тушаная, — адзначае галоўны повар Ганна Чакрян. — Да іх абавязкова мяса тушанае, катлеты, рыба смажаная, гуляш, курыца смажаная, а яшчэ рыхтуем плоў ды галубцы. Да таго ж бяляшы, ды булкі, аладкі таксама. Не забываемся і пра салаты “Зара”, “Бела-зялёны” , “Каляровы”, “Капуста апетытная”, “Па-слуцку”, наўпрост салата са свежых памідораў ды гуркоў з маянаэзам. Тут яшчэ добра ідзе салата са сталовых буракоў з маянэзам ды часнаком.

Вось такі наш асартымент. Пэўна, нашым хлопцам да спадобы.
Каб забяспечыць бесперапынны працэс двухразовага гарачага харчавання разам з поварам працуюць Марыя Шышкова ды Дзіна Козіна. Яны не толькі дапамагаюць у прыгатаванні страў, але і выязджаюць непасрэдна на поле. За пагрузкай гарачых абедаў мы і засталі Марыю Шышкову.

Автор - А. Рамашоў

Фото - А. Нарейко

Теги: Сцяг Радзімы, абеды механізатарам, Чакрян
Высказать мнение