Старая авторизация на сайте:

,

Select language for the SozhNews:

ИСПОЛЬЗУЙТЕ "ПОИСК ПО САЙТУ":
***— Название деревни или агрогородка
***— Фамилии нужных вам людей
и с определенной долей вероятности
можно обнаружить искомое на SozhNews

ПОИСК НОВОСТЕЙ SOZHNEWS ПО ДАТЕ

«    Ноябрь 2018    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930 
Хиты просмотров SozhNews
File engine/modules/blockpro/block.pro.3.php not found.
Вопрос ребром...
Почему Вы зашли на наш сайт?
подписан (-а) на "Маяк"
удобнее узнавать новости из интернета
так, просто посмотреть
про меня написали


Показать все опросы
Есть повод?

Каждый день - праздник. Повод?


Праздники сегодня
 
SozhNews.info Архив
Май 2018 (1)
Август 2016 (8)
Июль 2016 (75)
Июнь 2016 (85)
Май 2016 (75)
Апрель 2016 (105)
free counters


Яндекс цитирования

*** КАРТА ГОМЕЛЬСКОГО РАЙОНА

Рыночный курс валюты USD EUR RUR

ТОП ВИДЕО ГОМЕЛЬСКОГО РАЙОНА

Зарегистрируй лодку, потом плавай


День Физкультурника в Новой Гуте


Конкурс поваров в Романовичах


Парапланы над Зябровкой 2015


Обряд Сула в Марковичах


Кто самый ласковый зверь?


Чистка колодцев спецами ЖКХ


Частушки из Азделино


Полесский десант 2014 Зябровка


Забавные телята


Прыгнуть с парашютом в Гомеле 2



УЖАСНО ИНТЕРЕСНО И НЕИЗВЕСТНО

РАБОТА НЕ ВОЛК! ОТДЫХ 5 МИНУТ

Скоро сезон отпусков...


"Закон Фортуны"


ДЕЖУРНЫЙ АНЕКДОТ

Выдавая мою зарплату, банкомат недолго, но мелодично урчал. Успокаивал.

ТЕЛЕВИДЕНИЕ о газете "МАЯК"



Цярэніцкае добраўпарадкаванне
Пытанні добраўпарадкавання і навядзення парадку на зямлі ў нашай краіне на кантролі ведамстаў і органаў улады самых розных узроўняў знаходзяцца не адзін год. Пры гэтым праблема гэтая вырашаецца ў комплексе задач. Адна з іх — вяртанне ў севазварот земляў, што некалі выкарыстоўваліся ў якасці прысядзібных участкаў, аднак па той ці іншай прычыне засталіся безгаспадарчымі ды безнагляднымі. Дзейнасць мясцовых уладаў у гэтай сферы рэгламентуе Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 лютага 2012 года №100 “Аб мерах па ўдасканаленні ўліку і скарачэння колькасці пустуючых і старых дамоў у сельскай мясцовасці”.

Па-сутнасці, гэты дакумент — алгарытм дзеяння мясцовых органаў улады ў пытаннях, звязаных з адзначанай праблемай. У Гомельскім раёне у гэтым рэчышчы таксама многае робіцца. Прычым, у кожнай канкрэтнай мясцовасці падыходы прымяняюцца з улікам мясцовай спецыфікі і канкрэтнай сітуацыі. Адметны падыход Цярэніцкага сельсавета, дзе гэтая работа пастаўлена на высокім узроўні. Прычым і лічбы сведчаць аб неабыякавым падыходзе мясцовай улады. Толькі ў раёне населенага пункту Прасвет у сельскагаспадарчае карыстанне за апошні час вернута 19 гектараў. Гэтыя землі мясцовы сельсавет перадаў унітарнаму сельскагаспадарчаму прадпрыемству “СлаўМол”. А ў цэлым у Цярэніцкім сельсавеце ў мінулым годзе амаль 58 гектараў вернута для далейшага сельскагаспадарчага карыстання.

Цярэніцкае добраўпарадкаванне


— Усяго на тэрыторыі сельсавета было знесена 17 пустуючых і старых дамоў, — адзначае старшыня Цярэніцкага сельвыканкама Алена Козырава. — Да таго ж, у нас пастаянна праводзіцца абследванне і інвентарызацыя земляў. Пры гэтым выяўляюцца ўчасткі, якімі грамадзяне раней карысталіся, а зараз ужо не ў сілах апрацоўваць, альбо проста не засяваюць і адмаўляюцца ад вялікіх надзелаў зямлі. Сёлета мы гэтую работу таксама будзем працягваць. На сёння мы ўжо абследвалі 13 населеных пунктаў сельсавета і зараз да перадачы сельгасвытворцам рыхтуецца 17 гектараў. А ў бліжэйшы час мяркуем правесці абследванне астатніх 6 населеных пунктаў.

Толькі сёлета ў нас ужо падрыхтаваны рашэнні на зносе 5 дамоў — уласнікі напісалі адпаведныя заявы. У выніку 7 участкаў будуць рэкультываваны. Тыя ўчасткі, што не прымыкаюць непасрэдна да палеткаў, застаюцца ў рэзерве мясцовай улады. Іх мы разлічваем задзейнічаць, у перспектыве, пад узвядзенне жылля, для тых, хто выкажа такі намер. А вось іншыя плошчы, вядома, ідуць у севазворот.
У выніку праведзенага тэндэру летась работы па зносу нежылых дамоў, далейшаму землеўпарадкаванню праводзіла Гомельскае прадпрыемства меліярацыйных сістэм. Вопыт па падобным работам на зямлі ў спецыялістаў гэтага прадпрыемства ёсць. А таму праведзена ўсё было як след. УСП “СлаўМол”, якому потым перадалі гэтыя землі, засталося толькі навесці тут парадак, каб паўнавартасна выкарыстоўваць іх для вырошчвання неабходных сельгаскультур.

— У нас узведзена новая малочна-таварная ферма на 600 галоў дойнага статку. Толькі сіласу неабходна 50 тысяч тон, не лічачы іншых відаў кармоў. З-за гэтага таксама неабходна мець дадатковыя плошчы, — адзначае намеснік дырэктара УСП “Слаўмол” Павел Белы. — А таму даводзіцца распрацоўваць забалочаныя мясціны, выкарчоўваем хмызнякі, дзесьці праводзім рэкультывацыю зямлі, закінутых прысядзібных участкаў. Такім чынам, вяртаем у севазварот дадатковыя гектары пасяўных плошчаў.

— У нас у Аздзеленскім сельсавеце летась было 37,5 гектары вернута ў сельгаскарыстанне, — зазначае намеснік дырэктара УСП “СлаўМол” Тамара Мартынава. — Вось і лічыце, за мінулы год 125 гектараў дадаткова атрымалі да сельскагаспадарчай пашы, ад якой можна мець істотную аддачу і дадатковую сельгаспрадукцыю.

Автор - А. Ромашов

Фото - Иллюстрация Алексея Нарейко

Теги: Тереничи, благоустройство, СлавМол, Козырева, Мартынова
Высказать мнение